Радыё
  Ватыкана Радыё
  Ватыкана

Катэгорыі


  Мілаcэрнаcць і    cалідарнаcць


  Царква


  Культура і    грамадcтва


  Ватыканcкія    дакуманты


  Сынод


  Экуменізм


  Сям'я


  Моладзь


  Справядліваcць і    мір


  Палітыка


  Рэлігія і дыялог


  Навука і этыка


  Аудыенцыі і    малітва «Анёл    Паньcкі»


  Падарожжы Папы
cx_t09


 Хатняя cтаронка > Экуменізм  > навіна


03/11/2009 14.55.12



Праваслаўны крыж перад каталіцкай капліцай






1 лістапада 2009 г., ва ўрачыстасць Усіх Святых, у рыма-каталіцкай капліцы
Маці Божай Каралевы Усіх Святых, што ў в. Макашы (Нясвіжскі раён), адбылася
цэлебрацыя святой Імшы і асвячэнне могілак. Адметнай падзеяй гэтага дня для
мясцовых вернікаў стала асвячэнне праваслаўнага крыжа перад уваходам у
капліцу і фігуры Езуса на пляцы перад могілкамі. Асвяціў крыж а. Ігар,
настаяцель Георгіеўскай царквы ў Астроўках (Нясвіжскі раён).


Эўхарыстыю ў гадавіну асвячэння капліцы ўзначаліў кс. Ігар Лашук SDB,
пробашч мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Ва ўрачыстых набажэнствах
таксама прымаў удзел кс. Мацей Шмытоўскі TChr, пробашч парафіі ў Ішкалдзі
(Баранавіцкі заходні дэканат, Пінская дыяцэзія).


Ініцыятарамі ўстанаўлення праваслаўнага крыжа пры ўваходзе ў капліцу на
мясцовых могілках сталі самі вернікі. Большасць жыхароў вёскі — католікі,
аднак сярод іх ёсць і праваслаўныя, вельмі распаўсюджаныя тут і змешаныя
сужэнствы. Ідэю падтрымаў кс. Ігар Лашук, які таксама з’яўляецца ўраджэнцам
гэтай вёскі. Менавіта дзякуючы намаганням кс. Ігара да старажытнай капліцы
на макашоўскіх могілках (к. ХІХ ст.) была дабудавана новая частка. Асвячэнне
капліцы здзейсніў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец
роўна год таму — 1
лістапада.


Напэўна, дзякуючы добрай і святой традыцыі супольнай малітвы мясцовых
вернікаў, цяпер тут побач узвышаюцца два крыжы — праваслаўны і каталіцкі.
Гэту падзею ў невялікай вёсачцы можна назваць сімвалам адзінства, якое існуе
ў беларускім народзе.




  « Назад да cпіcу

 


Экуменізм

05/11/2009 13.19.10
Кардынал Торан: міжнародны дыялог сёньня неабходным


04/11/2009 14.46.33
Сьвята Усіх Сьвятых на Беласточчыне


02/11/2009 14.19.45
Ватыкан: паясьненьне ў справе апостальскай канстытуцыі аб наверненьні на каталіцызм англіканаў


31/10/2009 10.49.07
Эчміадзін. Гарагін 2-гі з падзякаю прыняў віншавальную тэлеграму ад Папы Бенедыкта 16 з нагоды 10-й гадавіны выбрання на Вярхоўнага Пратрыярха і Каталікоса ўсіх армянаў.


30/10/2009 12.53.50
Моладзь Беларусі падрыхтоўваецца да сустрэчы з супольнасьцю з Тэзэ у Познані



Іншыя катэгорыі


Папярэдняя
  cтаронка  Папярэдняя cтаронка
Хатняя
  cтаронка  Хатняя cтаронка
Напішы
  ў рэдакцыю  Напішы ў рэдакцыю
top
top
All the contents on this site are copyrighted ©. Webmaster / Credits / Legal Conditions
top
top