04/11/2009 14.42.29



Ватыкан:- Здаровая свецкасць -вось дарога прагрэсу дабра для чалавецтва. Гэты аспект падкрэсліў Папа Бенедыкт 16, прымаючы даверачныя граматы ад амбасадара Панамы пры Святым Пасадзе.


|

Спадарыня Дэлія Кардэнас Крысці атрымала прыватную аўдыенцыю, частку якой асвятлялі журналісты. Папа ў звароце да пасланніка прыгадаў добрыя ўзаемныя стасункі дзяржаў і падкрэсліў ролю Царквы, якая не змешчваецца з дзяржаваю, з палітычнымі праграмамі, але але выяўляе сабе ў духоўным і маральным жыцці. Мэта Касцёла ў грамадстве - абарона правоў чалавека і ягонае годнасці. Гэта спрыяе развіццю незалежнай і дзейснай юрыдычнай сістэмы, пры якой ніхто не забыты і не прыгавораны да насілля ці спіхвання на край грамадства. Клопат Царквы - быць побач бедных, эмігрантаў, уцекачоў, увязненых, змагацца супраць карупцыі. Бо квітненне грамадства не залежыць толькі ад тэхналагічнага і эканамічнага развіцця. але ад прысутнасці духоўнага і этычнага вымярэння - ад волі членаў грамадства працаваць дзеля агульнага дабра ў атмасферы парадку і маральнай чыстасці.
|