04/11/2009 14.42.13



Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 4-га лістапада


|

Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу. У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працянваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Прысьвяціў яе Бэрнарду з Клерво і Абэлярду, двум тэолагам з 12-га стагоддзя, якія вялі паміж сабою спрэчкі пра тое чым ёсьць тэалогія. Абодва былі згодныя, што вера патрабуе зразуменьня. Аднак жа Бэрнард,- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі,- адобрываў веру, ў час калі Абэлярд клаў націск на разумовае пазнаньне. Бэрнард прызнаваў, што вера сама па сабе зьмяшчае ўпэўненасьць, якая абапёртая на Сьвятым Пісаньні і навучаньні Айцоў Касьцёла а ў выпадку сумненьняў прыходзіць з дапамогаю Навучальны Урад Царквы. Абэлярд намагаўся паддаваць праўды веры крытычным асуджэньням розуму, што магло б прывесьці да іх рэлятывізацыі і ўзбуджаньня сумненьняў. Абодва вычоныя,- сказаў пры канцы сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16,- прычыніліся да разьвіцьця схаластычнае тэалогіі а іхнія спрэчкі ёсьць прыкладам заангажаваньня ў шуканьні праўды, якая вядзе да глыбейшага пазнаньня Бога і ўнутранага абьяднаньня з Ім.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.
|