Радыё
  Ватыкана Радыё
  Ватыкана

Катэгорыі


  Мілаcэрнаcць і    cалідарнаcць


  Царква


  Культура і    грамадcтва


  Ватыканcкія    дакуманты


  Сынод


  Экуменізм


  Сям'я


  Моладзь


  Справядліваcць і    мір


  Палітыка


  Рэлігія і дыялог


  Навука і этыка


  Аудыенцыі і    малітва «Анёл    Паньcкі»


  Падарожжы Папы
cx_t07


 Хатняя cтаронка > Культура і грамадcтва  > навіна


04/11/2009 14.46.16



У наступным годзе ў Венгрыі пройдуць Дні культуры Беларусі






Дні культуры Беларусі ў Венгрыі плануецца правесці ў 2010 годзе. Асноўныя сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву ў розных сферах ўзаемадзеяння, уключаючы палітычную і гандлёва-эканамічную, абмяркоўваліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Алены Купчыной з дзяржаўным сакратаром МЗС Венгрыі Ене Фалерам, які курыруе двухбаковыя адносіны з еўрапейскімі краінамі.
Удзельнікі сустрэчы намецілі кола галоўных двухбаковых мерапрыемстваў на 2010 год, якія павінны стаць асновай для новага сумеснага плана канкрэтных дзеянняў. Значная ўвага была ўдзелена неабходнасці больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці старшынства Венгрыі ў Вышаградскай групе для актывізацыі ўзаемадзеяння "чацвёркі" з краінамі - удзельніцамі "Усходняга партнёрства".
Алена Купчына і Ене Фалер абмеркавалі вынікі гэтага года ў кантэксце беларуска-венгерскіх адносін. "Бакі пагадзіліся, што 2009 год быў вельмі плённым і насычаным падзеямі, а таксама з задавальненнем канстатавалі выкананне большасці пунктаў сумеснага плана канкрэтных мерапрыемстваў па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва", - падкрэслілі ў беларускім пасольстве ў Будапешце.


  « Назад да cпіcу

 


Культура
  і грамадcтва

05/11/2009 13.20.15
Драматычныя тэмпы русіфікацыі малых гарадоў


05/11/2009 13.19.58
Лондан. "Без страху спавядайце сваю веру!" - да гэтага прыклікаў хрысціянаў каталіцкі біскуп Лічфілда. Экселенцыя Джонатан асудзіў тых працадаўцаў, якія забараняюць святкаваць Раство Хрыстовае, каб не пакрыўдзіць мусульманаў іпрадстаўнікоў іншых рэлігій.


03/11/2009 14.55.28
Пра боскае і людзкое


03/11/2009 14.54.56
Генуя. У гэтым італьянскім горадзе праходзіць навуковы фестываль і выстава "Еўрапейскі праект". Асноўная ўвага нададзеная нана-тэхналёгіям.


03/11/2009 14.54.21
Ватыкан. Нацыянальная самабытнасць робіць багацей усе народы - такая думка была падкрэслена Папам Бенедыктам 16 у моманце гутаркі з новым амбасадарам Балгарыі пры Святым Пасадзе. "Хрысціянства абараняе чалавека ад спакусы забыцца - на ўласную веліч і патрэбу салідарнасці."



Іншыя катэгорыі


Папярэдняя
  cтаронка  Папярэдняя cтаронка
Хатняя
  cтаронка  Хатняя cтаронка
Напішы
  ў рэдакцыю  Напішы ў рэдакцыю
top
top
All the contents on this site are copyrighted ©. Webmaster / Credits / Legal Conditions
top
top