06/11/2009 14.20.01



Бэнэдыкт 16: трэба глядзець на жыцьцё з пэрспэктывы вечнасьці


|

У чацьвер 5-га лістапада Папа адслужыў Сьвятую Імшу ў Базыліцы Сьвятога Пятра за душы кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў, якія памерлі ў апошніх 12-ці месяцах. У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што “жыцьцё мае быць пастаянным чуйным чаканьнем, паломніцтвам да вечнасьці, да канчатковага ажыцьцяўленьня, якое надае сэнс і поўню нашай супольнай земскай дарозе” “Балючаю ёсьць разлука з нашымі бліэжнімі. Сьмерць гэта таямніца поўная неспакою,- сказаў далей Пантыфік,- аднак для веруючых ёсьць заўсёды асьветленая “надзеяю несьмяротнасьці” . Вера падтрымлівае нас у гэтых хвілінах, па-чалавечаму поўных смутку і прыгнечанасьці. Усё аднак набірае вартасьці і значэньня, калі ёсьць бачанае ў пэрспэктыве вечнасьці. Кожная спроба, калі прыймаецца са стойкаю цярплівасьцю і ёсьць ахвяраваная за Божае Каралеўства, прыносіць нам карысьць ў будучым жыцьці, ў Небе. “На гэтым сьвеце мы дачасныя, зазнаваныя як золата ў тыгелі”,- сьцвярджае Сьвятое Пісаньне. У таямнічы спосаб спалучаныя з мукамі Хрыста, мы можам скласьці нашае жыцьцё Госпаду як прыемную Яму дабраахвотную ахвяру любові”,- завершыў сваё казаньне Папа Бэнэдыкт 16.
|