Радыё
  Ватыкана Радыё
  Ватыкана

Катэгорыі


  Мілаcэрнаcць і    cалідарнаcць


  Царква


  Культура і    грамадcтва


  Ватыканcкія    дакуманты


  Сынод


  Экуменізм


  Сям'я


  Моладзь


  Справядліваcць і    мір


  Палітыка


  Рэлігія і дыялог


  Навука і этыка


  Аудыенцыі і    малітва «Анёл    Паньcкі»


  Падарожжы Папы
cx_t07


 Хатняя cтаронка > Культура і грамадcтва  > навіна


06/11/2009 14.14.24



Выстаўка ікон "Народныя заступнікі" адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі






Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў бліжэйшы час плануе падрыхтаваць выстаўку ікон «Народныя заступнікі». Гэтая экспазіцыя будзе падрыхтавана сумесна з Яраслаўскім музеем да юбілею Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта 21 сакавіка 2010 г.
Акрамя гэтага, як паведаміў 5 лістапада 2009 г. інфармацыйнаму агенцтву «БелТА» дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, музей плануе падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве з Луўрам (Францыя). Супрацоўніцтва з адным з буйнейшых музеяў свету мае на ўвазе перш за ўсё арганізацыю выстаўкі імпрэсіяністаў ў беларускай сталіцы. Таксама беларускія рэстаўратары атрымаюць магчымасць павысіць сваё майстэрства падчас вучобы ў Францыі, дзе існуе вельмі добрая рэстаўрацыйная база па тканінах. Разам з тым магчымы і абмен спецыялістамі паміж абедзвюма краінамі.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі супрацоўнічае з многімі музеямі свету, у прыватнасці Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Кітая і Паўднёвай Карэі.
Паводле Catholic.by


  « Назад да cпіcу

 


Культура
  і грамадcтва

06/11/2009 14.23.23
Тайвань прадстаўляе безвізавы ўезд у краіну для тых, хто мае пашпарт Ватыкану


06/11/2009 14.20.39
Ватыкан. Папскі Ўніверсітэт Святога Крыжа падпісаў з Тайваньскім дзяржаўным політэхнічным Універсітэтам пагадненне аб супрацоўніцтве


05/11/2009 13.20.15
Драматычныя тэмпы русіфікацыі малых гарадоў


05/11/2009 13.19.58
Лондан. "Без страху спавядайце сваю веру!" - да гэтага прыклікаў хрысціянаў каталіцкі біскуп Лічфілда. Экселенцыя Джонатан асудзіў тых працадаўцаў, якія забараняюць святкаваць Раство Хрыстовае, каб не пакрыўдзіць мусульманаў іпрадстаўнікоў іншых рэлігій.


04/11/2009 14.46.16
У наступным годзе ў Венгрыі пройдуць Дні культуры Беларусі



Іншыя катэгорыі


Папярэдняя
  cтаронка  Папярэдняя cтаронка
Хатняя
  cтаронка  Хатняя cтаронка
Напішы
  ў рэдакцыю  Напішы ў рэдакцыю
top
top
All the contents on this site are copyrighted ©. Webmaster / Credits / Legal Conditions
top
top