|
|
||||||
|
|||||||
Аддзел прамоцыі
![]() |
Лепш пазнаёміць са светам Ватыканскага радыё – “глабальная” задача Аддзела прамоцыі, які займаецца вытворчасцю і распаўсюджваннем інфармацыйных матэрыялаў і публікацый аб дзейнасці ватыканскай радыёстанцыі. У графічнай студыі аддзела вырабляюцца постэры, паштоўкі, QSL-карткі, брашуры на розных мовах, робяцца публікацыі. Аддзел займаецца выданнем італьянскай і міжнароднай версіі бюлетэня “Radiovaticana Programmes”, які рассылаецца па ўсім свеце. Замовіць гэты бюлетэнь можна адправіўшы запыт на адрас электроннай пошты: promo@vatiradio.va Характарыстыкай дзейнасці Аддзела прамоцыі з’яўляецца асабісты кантакт. Штодзённа супрацоўнікі аддзела сустракаюцца з сотнямі наведвальнікаў радыё і адказваюць на лісты з пажаданнямі, заўвагамі і прапановамі, якія прыходзяць з розных куткоў свету. |
|---|