Ватыканскае радыё перадае свае праграмы на пяць кантынентаў не толькі непасрэдна, але і ў эфіры шматлікіх радыёстанцый (у 2007 г. іх было каля 1000). Папскае радыё падпісала кантракты на перадачу сваіх праграм з нацыянальнымі і некаторымі камерцыйнымі радыёстанцыямі, аднак, большая частка радыёстанцый, якія перадаюць праграмы Ватыканскага радыё, з’яўляюцца каталіцкімі ці рэлігійнымі. Гэтыя радыёстанцыі дзейнічаюць як асобныя СМІ або як частка сетак. Дзякуючы важнаму ўкладу гэтых радыёстанцый, праграмы Ватыканскага радыё можна пачуць ва ўсіх краінах свету.
Радыёстанцыі, якія перадаюць праграмы Ватыканскага радыё на аснове дамоўленасці з Генеральнай дырэкцыяй Папскай радыёстанцыі, знаходзяцца ў наступных краінах:
Еўропа: Албанія, Аўстрыя, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Германія, Італія, Іспанія, Косава, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія.
Афрыка: Ангола, Бенін, Габон, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Гвінея-Бісаў, Замбія, Камерун, Каба-Вэрдэ, Кенія, Кот д’Івуар, Мадагаскар, Мазамбік, Малі, Намібія, Рэюньён, Судан, Тога, Уганда, Цэнтральна-афрыканская Рэспубліка, Чад, Южна-афрыканская Рэспубліка.
Амерыка: Аргентына, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Гаіці, Гандурас, Гватэмала, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Канада, Калумбія, Коста-Рыка, Мексіка, Нікарагуа, Панама, Парагвай, Перу, Пуэрта-Рыка, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор.
Азія і Акіянія: Аўстралія, Ліван, Папуа-Новая Гвінея, Філіпіны, Французская Палінэзія, Японія.