Ватыканскае радыё прапануе іншым радыёстанцыям шэраг паслуг, з якімі можна пазнаёміцца ў спецыяльным раздзеле на сайце www.vaticanradio.org/R4R (“R4R” азначае “Радыё для радыёстанцый”). Існуе магчымасць перадаваць праграмы Ватыканскага радыё згодна з ніжэйпрыведзенымі ўмовамі.
Перадача праграм Ватыканскага радыё можа адбывацца са згоды Генеральнай дырэкцыі – Аддзела міжнародных адносін. Радыёстанцыі, зацікаўленыя ў перадачы праграм Ватыканскага радыё павінны даслаць адпаведную замову на электронны адрас: relint@vatiradio.va або на факс + 39 06 6988 3237 ( Д-р. Джакомо Гісані, кіраўнік Аддзела міжнародных адносін, тэл. + 39 06 69883945). У адказ на замову радыёстанцыі адтрымліваюць стандартны кантракт, які павінен быць падпісаны для падцвярджэння дамовы з Ватыканскім радыё.
Ватыканскае радыё працуе без прыбытку, бо з’яўляецца прыладай евангелізацыі і камунікацыі на службе Слову і Намесніку св. Пятра; таму яно імкнецца зрабіць свае праграмы даступнымі, не прыносячы фінансавых расходаў каталіцкім радыё. Аднак, улічваючы тое, што вытворчасць праграм патрабуе значных эканамічных расходаў для Апостальскай Сталіцы, у некаторых выпадках можа быць запатрабавана пэўная прапарцыянальная плата.
Тэхнічныя сродкі, неабходныя для перадачы праграм Ватыканскага радыё:
Інтэрнэт “Прафесійны сэрвіс”. Амаль усе праграмы Ватыканскага радыё даступныя ў раздзеле “Прафесійны сэрвіс” на сайце www.vaticanradio.org/R4R , які быў створаны спецыяльна для радыёстанцый, якія жадаюць перадаваць праграмы Ватыканскага радыё. Аўдыёфайлы праграм Ватыканскага радыё маюць высокую якасць і зроблены прафесійнымі супрацоўнікамі. У раздзеле www.vaticanradio.org/R4R можна азнаёміцца са спісам усіх праграм, даступных у Інтэрнэце, а таксама на сэрверах, з якіх можна іх спампаваць. Для карыстання “Прафесійным сэрвісам” неабходны пароль, які можна атрымаць у Службе інфарматыкі Ватыканскага радыё пасля падпісання кантракта на перадачу.
Для перадачы нашых праграм падыходзяць наступныя спадарожнікі:
Eutelsat Hot Bird 13° E [Europa], Bouquet RAI
Intelsat AOR [Atlantico] – IS 801 – 328,5 °E,
Intelsat IOR [India] – IS 904 – 60° E