Ватыканскае радыё дае магчымасць выкарыстоўваць свае студыі каталіцкім радыёстанцыям, якія жадаюць рабіць запіс інтэрв’ю, праграм і г.д. Студыі даступныя згодна з магчымасцямі Ватыканскага радыё і ў асаблівых выпадках. За іх выкарыстанне можа брацца аплата.